GoWayFest – гэта першая канферэнцыя, цалкам прысвечаная Go у Беларусі

Арганізатары:
Расклад
28 верасня 2018 ў SPACE
Мінск, вул. Кастрычніцкая 16/4
9:30–10:00
Рэгістрацыя
10:00–10:10
Адкрыццё
11:35–11:55
Кава
13:20–14:30
Абед
14:30–15:00
Маланкавыя даклады
16:25–16:45
Кава
18:10
Афтэрпаці

Нашы спікеры і даклады

@goinggodotnet, ЗША

Managing Partner @Ardan Labs
@quasilyte, Расія

Software development engineer @Intel
@webdeva, Германія

Lead TechOps Automation Engineer @N26, co-host @golangshow
@kasiazien, Вялікабрытанія

Senior Software Developer @Brightpearl
@antonmedv, Расія

Full-stack developer @Aviasales Core Team
@vadimlearning, Расія/Іспанія
Lead Machine Learning Engineer @ source{d}
@Arafatk, Індыя/Канада

Student @Indian Institute of Technology
@maxchechel, Беларусь
Back-end Developer @Juno
Беларусь

Software Developer @Klika Tech
@mbobakov, Беларусь
Backend Developer @Affise
@ybubnov, Беларусь
Backend Engineer @Juno
@AterCattus, Расія
Senior Backend Developer @VK
Team Leader @OZON.ru, Расія
Кіруючы партнёр ArdanLabs, высока-прадуктыўнай фірмы па распрацоўцы і адукацыі, якая працуе са стартапамі і 500 кампаніямі-лідарамі сваіх сфер.

Ён таксама з'яўляецца суаўтарам кнігі "Go у дзеянні", аўтар блогу GoingGo.Net, і адзін з заснавальнікаў GoBridge, якая працуе з мэтай павелічэння адаптацыі Go праз яе разнастайнасць.
Калі справа даходзіць да распрацоўкі коду з інтэрфэйсамі, паводзіны (рэжым, дзеянні) павінны стаць асновай.

У сваёй лекцыі я спадзяюся прадставіць іншы погляд на інтэрфэйсы і іх выкарыстанне падчас распрацоўкі коду.

Я б хацеў, каб вы перасталі канцэнтравацца на дробязях ажыццяўлення, а сфакусаваліся на ўзаемадзеянні інтэрфэйсаў з пэўнымі дадзенымі.
Працуе з наборам прылад Go у Intel. Стварае інструменты Go тыпу go-criticу вольны час.

Сістэмны праграміст, энтузіяст працы з open-sourse (філасофіяй адкрытага коду), блогер, які перыядына выступае з лекцыямі, а таксама займаецца лічбавым дызайнам.
Гаворка пра новую функцыю Go, якая распрацоўваецца, і можа зрабіць шмат чаго з коду асэмблера без значнай страты прадукцыйнасці.

Умацаваныя характарыстыкі Go: падобныя да Go, але працуюць як асэмблер.

Go inline assembler: дызайн, ужыванне прататыпу і праблемы, якія мы спрабуем вырашыць з яго дапамогай + proposal sneak peek. Дызайн адрозніваецца ад традыцыйных унутраных функцый і замацаваных асэмблераў, якія можна знайсьці на іншых мовах.

Гаворка пойдзе як пра тэхнічныя дэталі, складанасці, так і пра гістарычныя занатаванні, якія могуць быць неабходнымі для лепшага разумення тэмы. Таксама будуць матывацыйныя прыклады.
Вядучы інжынер тэхаддзелу №26 (Берлін) і сувядоўца GoLangShow-падкасту.

Яна захапляецца архітэктурай праграмнага забеспячэння і тэмамі забеспячэння надзейнасці сайтаў.
Чатыры гады таму, калі я ўпершыню паспрабавала працу з Go, я была цалкам разгублена. Я зразумела, што недастаткова ведаць саму мову, калі ты не ведаеш, як яе ўжыць. Наша гутарка накіравана на дапамогу тым, хто пачынае, ужыць найлепшыя практычныя закіды і паспрабаваць ноўшасці свету Go без болю.

Вы толькі што пачалі пісаць у Go, і адразу яго палюбілі? Тады Вы дакладна думаеце, як перакрыць прабелы паміж "Hello, world!" і сапраўдным сэрвісам. Дык перакрыем жа іх разам!

Мае словы заснаваныя выключна на маім досведзе працы з дыстрыбутыўнымі сістэмамі і ахапляе наступныя тэмы:
• як спраектаваць падрыхтаваныя да працы сэрвісы;
• як зрабіць дадаткі добра структураванымі, прыдатнымі да тэставання, назіранння, а таксама бяспечнымі;
• як падрыхтаваць наладкі для воблачнай інфраструктуры.
Піша на GO і PHP у Brightpearl. Працуе дыстанцыйна з Брысталя, што ў Велікабрытаніі, ці з якога заўгодна месца, дзе ёсць Wi-Fi.

Больш за ўсё цікавіцца аўтаматызацыяй #усягоўсяго, упарадкаваннем legacy кода і яго спрашчэннем і паскарэннем. Яна ўдзельнічае ў арганізацыі, а таксама выступае з дакладам на Golang Bristol++ ды PHPSW.

Кэт любць вандраваць і актыўна адпачываць, каштаваць добрую каву і яна вялікі фанат Lego. Яна праехала на ровары больш за 1100 км, чым дапамагла сабраць больш за $4000 арганізацыі TechBikers, якая збірае грошы для дабрачыннага фонду Room To Read.
"Як мне ўпарадкаваць свой код на Go?" – адно з найбольш распаўсюджанных пытанняў як ад пачаткоўцаў, так і ад дасведчаных праграмістаў. Адказаў на гэтае пытанне звычайна нямала і абраць лепшы з іх бывае даволі складана.

Ці трэба захоўваць усе файлы ў адной дырэкторыі ці лепш іх раздзяліць? Які код разбіваць на пакеты і як іх арганізоўваць? Ці можна пісаць аб'ектна-арыентаваны код на Go? Чаму ў некаторых праектах ёсць cmd-дырэкторыя і якія яе перавагі?

Гэты выступ ставіць мэтай адказаць на такія пытанні і прадставіць вам агляд папулярных узораў і лепшых практык для стварэння тэставальнага, простага для разумення і падтрымкі кода.
Я backend-распрацоўшчык з Масквы. Мне падабаюцца мовы праграмавання, якія дазваляюць хутка атрымаць жаданы вынік.

Цікаўлюся футболам, падарожжамі і цэнтрыфугамі розных кшталтаў. Мне падабаюцца самалёты, але я нервуюся падчас палётаў.

6 гадоў таму я пачаў працаваць над Centrifugo, таму маю дастаткова ведаў па тэме абмену паведамленнямі ў рэальным часе. Асабліва ў акалічнасцях вэб-дадаткаў.
Centrifugo – гэта напісаны на Go сервер абмену паведамленнямі ў рэальным часе. Калі каротка: ён падтрымлівае сталыя злучэнні з карыстальнікамі дадатка, кіруе падпіскамі на каналы і мае API для публікацыі новых падзей у каналах, каб імгненна дастаўляць іх карыстальнікам. Ён можа быць выкарыстаны для шэрагу дадаткаў – гульняў, чатаў, анлайн-дыяграм, статыстык ды іншага _ выкарыстоўваючы Websockets ці SockJS.

У сваім дакладзе я распавяду пра галоўныя канцэпты Centrifugo, якія дазваляюць яму быць незалежным ад мовы, што значыць узаемадзейнічаць з дадаткам, напісаным на якой заўгодна мове праграмавання.

Centrifugo набліжаецца да вялікага v2 рэлізу. Новая версія атрымае шмат значных удасканаленняў і будзе пабудавана на новай бібліятэцы Go Centrifuge. Сама бібліятэка таксама прадстаўляецца як агульнае вырашэнне, якім змогуць скарыстацца іншыя распрацоўшчыкі Go. Частка даклада будзе прысвечана гэтай бібліятэцы і яе магчымасцям.
Backend-распрацоўшчык у Aviasales. Раней frontend-распрацоўшчык у Aviasales, аматар open-source.

Ажыццяўляе падтрымку некаторых папулярных open-source бібліятэк на на розных мовах: Go, JS, Node і PHP.
У Aviasales мы перапісалі наш пошукавы рухавік на Go.

Адна з найгалоўных частак гэтага рухавіка – сістэма бізнес-правіл. З вялікай колькасцю ўваходных параметраў не заўсёды магчыма апісаць пастаянна пераменлівыя бізнес-правілы ў код.

Для вырашэння гэтай праблемы мы напісалі рухавік выказванняў. Гэта дало магчымасць рабіць змены ў канфігурацыі дынамічным чынам без перакампіляцыі праграмы.
У сваім дакладзе я растлумачу, як напісаць свой рухавік выказванняў, пачынаючы з лексічнай часткі, парсера і да ацэнкі скампіляванай праграмы.
Backend-распрацоўшчык з Мінска. Шчаслівы, бо мая праца і маё хобі амаль адно і тое ж.

Мяне захапляюць цяжкія задачы ў незнаёмых галінах.
Гэты даклад – пра алгарытмы ўзгаднення. Шмат часу мы прысвецім алгарытму ўзгаднення тыпу "плыт" (raft), але я таксама распавяду пра агульнае паняцце ўзгодненасці і разнастайных спосабах яе дасягнення. Абмяркуем гісторыю алгарытмаў узгаднення, вызначым моцныя і слабыя бакі сучасных алгарытмаў. Разгледзім прыстасаванне алгарытма ўзгаднення "плыт".

Лекцыя ўтрымлівае дастаткова тэхнічнай інфармацыі, каб пачаць выкарыстоўваць алгарытм "плыт" і я прадэманструю простую размеркаваную сістэму ключ-значэнне. Мой даклад – гэта пачатковы пункт для разумення алгарытмаў узгаднення.
Распрацоўшчык ПЗ, якога захапляюць загадкі праграмавання і логікі.

Ён абажае эксперыментаваць і гуляцца з кодам і яго асабліва цікавяць алгарытмы, размеркаваныя сістэмы і машыннае навучанне. Ён вядучы распрацоўшчык Tensorflow Ruby і Dataviz for Golang.

Калі ён не піша код на сваім ноўтбуку, бавіць час шпацырамі, спускамі на байдарках, скейтбордам і іншымі актыўнасцямі на свежым паветры.
Гэтая лекцыя стане дэманстрацыяй таго, як Golang можа быць выкарыстаны для вырашэння рознага кшталту праблем: ад машыннага навучання і алгарытмаў да агульнанавуковых вылічэнняў. Мая мэта – натхніць праграмістаў Go на выкарыстанне новых прыладаў аналізу дадзеных і іх візуалізацыі ў Golang.

Асноўнымі аспектамі аналізу дадзеных з'яўляюцца машыннае навучанне і візуалізацыя. Я прагну дапамагчы праграмістам Go і выкладчыкам ІТ выкарыстоўваць бібліятэкі візуалізацыі дадзеных, распрацаваныя мной, каб лепш разумець гэтыя дадзеныя і інтэрпрытаваць іх з большай дакладнасцю. Я буду выкарыстоўваць Tensorflow Golang і Gorgonia для машыннага навучання, Glot і Dataviz – для візуалізацыі структур дадзеных.
Iнжынер-праграміст у Juno з пятнаццацігадовым досведам праграмавання.

Яму падабаецца гуляць у кулявыя шахматы і катацца на горных роварах.
Мова праграмавання Go прадастаўляе нам мноства магчымасцей, такіх як goroutines, каналы, «качыная» тыпізацыя і так далей, але распрацоўшчыкі часта ўсё адно маюць складанасці з напісаннем "эталоннага" кода.

У сваім дакладзе я растлумачу, як можна вырашаць тыповыя задачы распрацоўкі ПЗ з дапамогай адной простай прылады. Выкарыстоўваючы рэальныя прыклады, я прадэманструю спосабы ўкаранення метрыкі, трэйсінга, механікі паўторных злучэнняў і больш складаных элементаў у вашы праграмы найбольш бязбольным чынам.
Backend-распрацоўшчык у Affise. Я распрацоўваю мікрасервісы для высока-нагружаных SaaS платформ.

Тэхнічны вопыт каля 7 гадоў, 2 гады з Go. Аматар DevOps.
Гэтая лекцыя – пра выкарыстанне gRPC у вашых дадатках. Мы абмяркуем, як наладзіць інфраструктуру, выкарыстоўваючы gRPC Go бібліятэку, без ужывання ўласных рашэнняў.

Таксама закранем наступныя тэмы: ПЗ прамежкавага ўзроўня, перадача мета-дадзеных, лагаванне, рахунак-нагрузку, утыліты і інш.
Я – праграміст Go з вопытам працы ў такіх кампаніях як Dyn Inc., Infoblox Inc. У дадзены момант я займаю пасаду backend-інжынера ў Juno. Увесь мой папярэдні досвед звязаны з распрацоўкай высоканагружаных маштабавальных backend-рашэнняў.

Акрамя таго, я актыўна падтрымліваю свае open source праекты на Github, напрыклад "openflow" кантролер, напісаны на Go, "keras-metrics" бібліятэка на той жа мове і, раней, «rkt» для Linux.
Я распавяду пра падыходы да выкарыстання паралельных сервераў(у прыватнасці пра спосабы апрацоўкі запытаў), пра тое, якія перавагі і недахопы ёсць у кожнага з падыходаў. Гэта спатрэбіцца для разумення таго, як маштабаваць серверы на Go у вертыкалі.

Лекцыя закране асновы паралельнай апрацоўкі запытаў на серверах Go і прадэманструе, як некантралюемае выкарыстанне Go-руцін можа пашкодзіць прадукцыйнасці праз высокую нагрузку.
Я ведаю некалькі моў праграмавання, але вельмі часта аддаю перавагу Go.

Апошнія 9 гадоў – backend-распрацоўшчык у высоканагружаных вэб праектах. Увесь час мне падабалася сістэмнае прашрамаванне і камп'ютарная графіка/gamedev.
Лекцыя пра гісторыю з'яўлення Go у адной кампаніі, павелічэнні яе выкарыстання ў пэўным коле задач, а таксама пра падставы яе выкарыстання.

Распавяду, што я зрабіў да таго, як атрымаў дазвол на паўсюднае выкарыстанне Go у кампаніі. Таксама пра архітэктуру нашай інфраструктуры, унутраным RPC-пратаколе, нашых рухавіках (базах дадзеных), напісаных на C, перавагах і недахопах Go адносна нашых задач.
Google developer expert у вобласцi машыннага навучання i вядучы iнжынер у sourced.tech, дзе ён працуе з "big code" і натуральнымi мовамi. Яго акадэмiчны досвед утрымлiвае ў сабе тэхналогii кампiлявання i сiстэмнага праграмавання. Ён заўзятар адкрытага коду i рыцар адкрытых дадзеных.

Вадзiм стаў адным са стваральнiкаў гiстарычна важнай размеркаванай сiстэмы глыбокага навучання ў Samsung. Пасля гэтага ён удзельнiчаў у працы над машынным навучаннем спам-фiльтра ў mail.ru - найбольшым паштовым сервiсе ў Расii.

Раней Вадзiм быў дацэнтам у Маскоўскiм Iнстытуце Фiзiкi i Тэхналогii, выкладаў новыя тэхналогii i праводзіў унутраныя алiмпiяды.
Мара кожнага менеджара распрацоўкi ПЗ - мець дасканалае бачанне таго, што адбываецца ў праекце.

Я распрацаваў Hercules - бiблiятэку з адкрытым кодам, напiсаную на Go, каб аналiзаваць гiсторыю распрацоўкi праекта i дапамагчы ў ажыццяўленнi той самай мары. Яна (бібліятэка) ужо мае некалькi алгарытмаў для ацэнкi якасцi архiтэктуры лагiчных частак кодавай базы, адносiнаў памiж распрацоўшчыкамi i ступеняў iх валодання праектамi.

Чакайце цiкавых дэталяў у працы Git. Я таксама падзялюся сваiм досведам у распрацоўцы кансольнага дадатка ад самага пачатку на Go.
Я тымлід у OZON.ru. Раней працаваў з C++, Python, C#, але Go – гэта лепшае, што я бачыў.

Залежу ад TDD, разумею ў Scrum/Kanban. Мне падабаецца менеджмент, праграмаванне, кава і жыццё!
- Хто мы? – Распрацоўшчыкі!
- Чаго мы хочам? – Поўнага пакрыцця тэстамі!
- Калі мы гэтага хочам? – Проста зараз!

Я распавяду вам, як зрабіць ваш golang-сервіс здольным палічыць пакрыццё скразнымі тэстамі. Гэта дазволіць вам выкарыстоўваць звычайныя прылады для unit-тэстаў для кантролю якасці вашых "знешніх" тэстаў. Крок за крокам мы абмяркуем усе магчымыя пытанні.
Створым прыклад. Мы нават вымерым пакрыццё!

Пасля лекцыі вы зможаце зрабіць вымярэнні падобнага кшталту ў сваім праекце!
29 верасня 2018

Варкшоп
"Advanced Ultimate Go"

Навучыцеся аспектам Go спецыфікацыі, рэалізацыі і ідыём, каб дапамагчы зрабіць вас лепшым распрацоўшчыкам на Go.

Даведайцеся пра прынцыпы і лепшыя практыкі шматгадовага вопыту кадавання і вырашэння праблем у Go. Гэты варкшоп – практычнае ўвасабленне кнігі "Go In Action".

Гэты варкшоп дапаможа вам чытаць і разумець больш коду.

Праграмны камітэт

Майк
Кабішчаў
Лідар суполкі GoWayMinsk
Дар'я Шабала
Каманда
SPACE Production
Лідар суполкі GoWayMinsk
Стас Афанасьеў
Падпісвайцеся, каб сачыць за навінамі!

Квіткі

АПОШНЯЯ ХВІЛІНА
249 BYN
КАНФЕРЭНЦЫЯ
199 BYN
ВАРКШОП
399 BYN
З'ЯДНАНЫ
€ 108 | $ 126 | 7859 ₽
€ 86 | $ 101 | 6282 ₽
€ 167 | $ 195 | 13087 ₽
АПОШНЯЯ ХВІЛІНА
249 BYN
КАНФЕРЭНЦЫЯ
199 BYN
ВАРКШОП
399 BYN
З'ЯДНАНЫ
Corporate Booking Enquiry
+
Сіліконавая даліна Усходняй Еўропы
Wall Street Journal назваў беларускі Парк высокіх тэхналогій Сіліконавай далінай Усходняй Еўропы.
Зніжка на гатэль
Сталіца
Мінск – гэта прыгожы горад з пасляваеннай архітэктурай і мноствам паркаў. Нават самыя дасведчаныя падарожнікі зачароўваюцца яго прасторай і чысцінёй.
Вялікая суполка распрацоўшчыкаў
Менск мае сапраўды моцную супольнасць распрацоўшчыкаў. Напрыклад, згуртаванне GoWayMinsk community праводзіць свае рэгулярныя сустрэчы штомесяц.
Вам трэба гатэль? Пасля набыцця квітка на канферэнцыю, звяжыцеся з арганізатарамі і атрымайце зніжку ў Willing hotel.
Непаўторнасць беларускай нацыянальнай кухні адлюстроўваецца ў шматлікіх халодных супах і стравах з бульбы. Пакаштаваць дранікі са смятанай – абавязкова!
Смак нацыянальнай кухні
Вітаем у Беларусі!
Даследуйце горад з гэтымі даведникамі
Калі Вы прылятаеце ў мінскі аэрапорт з якой заўгодна краіны, акрамя Расіі, і разлічваеце прабыць у Беларусі не больш за 30 дзён(з улікам дзён прылёту і адлёту), Вы атрымаеце беларускую нацыянальную візу задарма проста ў мінскім аэрапорце.

Гэта датычыцца жыхароў 74-х краін.

Калі Ваша краіна пазначана ў гэтым спісе, Вам не трэба запрашанне, каб прыехаць у Беларусь. Усё, што вам трэба, – гэта дзеючы пашпарт (ён мусіць дзейнічаць яшчэ хаця б 6 месяцаў пасля вашага падарожжа ў Беларусь), зваротны квіток і медыцынская страхоўка, якую лепш набыць у менскім аэрапорце па прыбыцці да праходжання пашпартнага кантролю(яна каштуе ўсяго некалькі еўра, а страхоўка з Вашай краіны можа не адпавядаць патрабаванням пашпартнага кантролю Беларусі).

Калі Вашай краіны няма ў гэтым спісе, мы можам падрыхтаваць запрашэнне для Вас.
30 дзён – без візы

Стаць партнёрам

Ваш менеджар па партнёрстве Міша Малікін:
[email protected]

Партнёры

Відэа партнёр

Афтэрпаці партнёр

Партнёры-удзельнікі

Інфармацыйныя партнёры

Леташнія партнёры

Арганізавана

SPACE PRODUCTION партфоліа:
Дар'я Шабала,
Менеджар праекту
+375 29 739-34-16
[email protected]
Міша Малікін,
менеджар па партнёрстве
[email protected]
Conference Code of Conduct
GoWayFest 2.0 Conference is a community conference intended for networking and collaboration in the developers community.

We value the participation of each member of the community and want all attendees & speakers to have an enjoyable and fulfilling experience.All attendees, speakers, partners and volunteers at our conference are required to agree with the following code of conduct. Organisers will enforce this code throughout the event. We are expecting cooperation from all participants to help ensuring a safe environment for everybody.

Our conference is dedicated to providing a harassment-free experience for everyone, regardless of gender, gender identity and expression, age, sexual orientation, disability, physical appearance, body size, race, ethnicity, religion (or lack thereof), or technology choices. We do not tolerate harassment of conference participants in any form. Sexual language and imagery is not appropriate for any conference venue, including talks, workshops, parties, Twitter and other online media. Conference participants violating these rules may be sanctioned or expelled from the conference without a refund at the discretion of the conference organisers.

Harassment includes offensive verbal comments related to gender, gender identity and expression, age, sexual orientation, disability, physical appearance, body size, race, ethnicity, religion, technology choices, sexual images in public spaces, deliberate intimidation, stalking, following, harassing photography or recording, sustained disruption of talks or other events, inappropriate physical contact, and unwelcome sexual attention.Participants asked to stop any harassing behavior are expected to comply immediately.

Partners (sponsors) & speakers are also subject to the anti-harassment policy. In particular, partners should not use sexualized images, activities, or other material. Booth staff (including volunteers) should not use sexualized clothing/uniforms/costumes, or otherwise create a sexualized environment. Be careful in the words that you choose. Remember that sexist, racist, and other exclusionary jokes can be offensive to those around you. Excessive swearing and offensive jokes are not appropriate for GoWayFest 2.0 Conference.

If a person engages in harassing behavior, the conference organisers may take any action they deem appropriate, including warning the offender or expulsion from the conference with no refund.

If you are being harassed, notice that someone else is being harassed, or have any other concerns, please contact a member of conference staff immediately.

Conference staff will be happy to help participants contact venue security, provide escorts, or otherwise assist those experiencing harassment to feel safe for the duration of the conference. We value your attendance.

We expect participants to follow these rules at conference and workshop venues and conference-related social events.